|
Галоўная > Навіны
Семінары для маладых беларускіх журналістаўwww.n-europe.eu | 26 ліпеня 2010  У кастрычніку 2010 у в. Крыжовай, каля Вроцлава будзе праводзіцца сустрэча для маладых журналістаў (узрост 16-20) з Германіі, Польшчы і Беларусі. Гэта будзе першая з трох сустрэч з серыі "Spotlight on Human Rights - Young Journalists on Tour".
У міжнародных групах, удзельнікі будуць праводзіць інтэрв'ю з маладымі людзьмі з Германіі, Польшчы і Беларусі, якія з пункту гледжання правоў чалавека належаць да адной з найбольш уразлівых сацыяльных груп. Удзельнікі будуць мець магчымасць падзяліцца сваім вопытам цераз Twitter, змогуць стварыць блог і дадаваць фатаздымкі да дакладаў. У канцы візіту ў кожнай краіне, удзельнікі напішуць артыкулы на роднай мове. Артыкулы і фатаграфіі з тура будуць апублікаваны на спецыяльным сайце. Потым на падставе справаздач і фатаграфіі, арганізатары створаць газэту "Spotlight" і арганізуюць выставу.
Даследчыя туры і навучаньне будуць адбывацца ў межах праграмы семінараў па метадам журналістыкі, фатаграфіі і правоў чалавека. Гэтыя семінары будуць праводзіцца вопытнымі трэнерамі, якія гарантуюць, што правы чалавека будуць не толькі галоўнай тэма, але і будуць яны захаваныя пад час супрацоўніцтва. У праграме таксама лекцыі экспертаў ("Рэпарцёры без межаў", Amnesty International), дыскусіі і інтэграцыйныя гульні. Для непаўнагадовых удзельнікаў арганізатары могуць падчас падарожжа гарантаваць ім апеку дарослага трэнера. Акрамя таго, падчас даследванняў, удзельнік будзе атрымліваць дапамогу ад выкладчыкаў. Працоўнай мовай з'яўляецца англійская.
Праект накіраваны на прадастаўленне розных сьветапоглядаў маладых людзей з Германіі, Беларусі і Польшчы.
У праекце прымуць удзел па 6 маладых людзей з Германіі, Польшчы і Беларусі ва ўзросце ад 16 да 20 гадоў, у якіх ужо ёсць першы вопыт у журналістыцы, і цікавяцца новымі дазнаннямі, любяць фатаграфоваць і маюць жаданне падарожнічаць.
Першая частка праекта будзе праведзены 2-10 кастрычніка 2010 года ў в. Крыжовай, каля Вроцлава і ў шэрагу нямецкіх гарадоў, дзе ўдзельнікі будуць праводзіць даследаванні. Другая частка будзе праходзіць у Беларусі (дата будзе вызначаная па ўзгадненні з удзельнікамі), а трэцяя частка адбудзецца 15-21 сакавіка 2011 у Польшчы.
Плата за ўдзел у першым семінары (праграма, пражыванне, поўны пансіён) складае 50 еўра за польскага удзельнікаў, 80 еўра для ўдзельнікаў з Германіі, 30 еўра для ўдзельнікаў з Беларусі. Кошты падарожжа да в. Крыжовай, будуць часткова пакрытыя.
Бланк заяўкі можна знайсці на нашым сайце www.kreisau.de//projekte/journalisten.html
Дадатковая інфармацыя: Ніна Людерс, lueders@kreisau.de, Тэл.: +49-30-53836362
|