|
Галоўная > Гісторыя справы > Выкрыцьцё Выкрыцьцё Случак і Петрушкевіч сьцьвярджаюць, што выкраданьне Зьмітра Завадзкага, а таксама бізнэсмена Анатоля Красоўскага, былога шэфа МУС Юрыя Захаранкі і лідэра апазыцыі Віктара Ганчара было зьдзейсьнена групаю на чале з маёрам спэцназа Зьмітром Паўлічэнкам (сёньня палкоўнік Паўлічэнка камандуе вайсковай часткаю 3214). Па іх інфармацыі, яшчэ ў 1997 годзе ён узначаліў спэцчастку для асаблівых даручэньняў – нібыта для фізычнага устраненьня крымінальных аўтарытэтаў. Па сьцьвярджэньню Петрушкевіча і Случака, схема, апрабаваная на крымінальніках, была пазьней прымененая для устраненьня палітычных апанэнтаў Лукашэнкі. “Усяго групаю зьдзейсьнена больш за 30 забойстваў, - гаворыцца ў лісьце. – Усе ўказаньні на правядзеньне апэрацыяў паступалі да Паўлічэнкі непасрэдна ад Сівакова (былога міністра ўнутраных справаў). Сівакоў атрымліваў іх ад Шэймана. Пасьля адстаўкі Сівакова група перайшла пад поўны кантроль новага міністра ўнутраных спраў Навумава”. Случак і Петрушкевіч таксама сьцьвярджаюць, што сьледзтвам было прыблізна ўстаноўлена месца, дзе пахаваны труп Зьмітра Завадзкага. Каб пацьцвердзіць наяўную інфармацыю, генпракурор Алег Бажэлка накіраваў запыт на імя генеральнага пракурора Расеі Ўладзіміра Ўсьцінава з просьбай прадставіць спэцтэхніку, прызначаную для знаходжаньня трупаў у зямлі, а таксама спэцыялістаў, паколькі ў Беларусі гэткая адсутнічала (такі запыт сапраўды быў у матар’ялах справы Зьмітра Завадзкага, яго бачылі маці і жонка Зьмітра, калі знаёміліся з матар’яламі справы. Пазьней Шэйман чамусьці будзе адмаўляць існаваньне такога запыту.). Але праз пяць дзён указам кіраўніка беларускай дзяржавы былі адпраўленыя ў адстаўку генпракурор, міністар культуры і старшыня КДБ. А Ўсьцінаву накіравалі новую паперу, у якой сьцьвярджалася, што неабходнасьць правядзеньня работаў па адшукваньні трупаў у зямлі адпала. Такім чынам, зрабілі вынік Зьміцер Петрушкевіч і Алег Случак, Аляксандар Лукашэнка як бы даў зразумець: ён ня хоча, каб труп Завадзкага быў знойдзены. Восеньню 2001 году Зьміцер Паўлічэнка быў затрыманы супрацоўнікамі спецпадразьдзяленьня КДБ “Альфа” і зьмешчаны ў ізалятар КДБ, дзеяго дапытвалі некалькі разоў. Аднак наўпрост з камэры Паўлічэнка быў дастаўлены на нараду прэзыдэнта з кіраўнікамі сілавых ведамстваў. Маёр спэцназу вымавіў нібыта толькі адну фразу: “Я выконваў усе вашыя загады”. Адразу пасьля нарады ён быў вызвалены па распараджэньні кіраўніка дзяржавы. А на наступны дзень Лукашэнка падпісаў пакет распараджэньняў аб адстаўках кіраўнікоў сілавых ведамстваў. Рэчавыя доказы прыналежнасьці Паўлічэнкі да зьнікненьняў людзей захоўваліся, як сьцьвярджаецца, у асабістым сэйфе былога старшыні КДБ Беларусі Ўладзіміра Мацкевіча, але пасьля нарады з сілавікамі Мацкевічу нават не дазволілі зайсьці ў асабісты кабінэт... Мацкевіч, як і Бажэлка, больш ні слова ня сказаў аб гучных зьнікненьнях. Былы шэф КДБ цяпер пасьпяхова працуе амбасадарам у адной з краін
|
Апошнiя артыкулы: 06 верасня 2010 03 верасня 2010 07 ліпеня 2010 21 траўня 2010 03 траўня 2010 05 красавіка 2010 Iнфармацыйныя партнэры |



