|
Галоўная > Гісторыя справы > Па вэрсіі следства Па вэрсіі сьледзтва20 лістапада 2000 году ў СМІ з’явілася інфармацыя ананімнага сьледчага КДБ, які распавёў, хто выкрадаў Зьм.Завадзкага і зь якой мэтай. Сьледчы КДБ пацьвердзіў, што да гэтага маюць дачыненьне супрацоўнікі Службы бясьпекі прэзыдэнта і спецпадразьдзяленьня “Алмаз”. “07.07.2000 г. Савушкін, Ігнатовіч і Малік у аэрапорце “Менск-2” зьдзейсьнілі выкраданьне Завадзкага. Перад гэтым вялі доўгае назіраньне за домам, дзе пражываў Завадзкі. Суседзі неаднаразова бачылі аўтамабіль Ігнатовіча, які стаяў ля пад’езду. Таксама ёсьць сьведкі, якія бачылі ў аэрапорце машыну Ігнатовіча ў дзень выкраданьня Зьм.Завадзкага. У аўтамашыне Іганатовіча была знойдзеная рыдлёўка. Па наяўных невялікіх плямах крыві была праведзеная гэномная экспэртыза, якая вызначыла, што кроў належыць менавіта Завадзкаму. |
Апошнiя артыкулы: 07 ліпеня 2010 21 траўня 2010 03 траўня 2010 05 красавіка 2010 02 сакавіка 2010 27 лютага 2010 Iнфармацыйныя партнэры |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||


