|
Галоўная > Гісторыя справы > Нацыянальная ганьба Нацыянальная ганьбаСпадзевы на тое, што пры цяперашняй уладзе знойдуць і пакараюць вінаватых у выкраданьні Зьмітра, няма. Аб неабходнасьці высьветліць лёс беларускага журналіста, а таксама іншых зьніклых беларускіх апазыцыянэраў увесь час заяўляе міжнародная супольнасьць. Так, у 2004 годзе Парляманцкая Асамблея Рады Эўропы прыняла рэзалюцыю, у якой патрабавала ад беларускіх уладаў правесьці незалежнае расследаваньне па справе Зьмітра Завадзкага, а таксама адправіць Віктара Шэймана, Юрыя Сівакова, Уладзімера Навумава і Зьмітра Паўлічэнку ў адстаўку. Патрабаваньне раскрыць праўду аб зьнікненьні Зьмітра Завадзкага ўтрымліваецца ў рэзалюцыях Камісіі ААН па правах чалавека, Парляманцкай Асамблеі АБСЭ. Міністру ўнутраных спраў Уладзімеру Навумаву, галаве адміністрацыі прэзыдэнта (цяпер старшыня Рады бясьпекі) Віктару Шэйману, былому галаве МУС Юрыю Сівакову і камандзіру СОБРа Зьмітру Паўлічэнку забаронены ўезд у ЗША і краіны Эўразьвязу па прычыне таго, што яны падазраюцца ў дачыненьні да зьнікненьня Зьмітра Завадзкага. |
Апошнiя артыкулы: 28 жніўня 2008 09 ліпеня 2008 06 ліпеня 2008 30 чэрвеня 2008 19 чэрвеня 2008 27 траўня 2008 I : |


