Аб ФундацыіФундацыя імя Зьмітра Завадзкага гатовая супрацоўнічаць з усімі, хто хоча бачыць Беларусь незалежнай і дэмакратычнай краінай, дзе свабода слова – ня мара, а рэчаіснасьць паўсядзённага жыцьця.
Галоўная місыя Фундацыі складаецца з таго, каб прадоўжыць барацьбу за выяўленьне праўды ў справе аб зьнікненьні Зьмітра й забесьпячэньні дапамогі беларускім журналістам, пакутуючым ад рэпрэсыяў аўтарытарнае беларускае ўлады. Беларускія журналісты павінныя цьвёрда ведаць: штоб ня здарылася, яны і іхныя сем’і ня застануцца ў бядзе. Ёсьць Фундацыя, куды заўсёды можна зьвярнуцца па дапамогу. Фундацыя таксама лічыць патрэбным садзейнічаць росту маладых і пачынаючых журналістаў, зладзіць для іх навучаньне, сэмінары і стажыроўкі, а таксама аказваць ім іншую патрэбную дапамогу, у тым ліку і матар’яльную. Заснавальнік і прэзыдэнт Фундацыі – Сьвятлана Завадзкая, удава Зьмітра Завадзкага. Сьвятлана Завадзкая пачала актыўна ўдзельнічаць у руху за правы чалавека ў Беларусі пасьля зьнікненьня яе мужа. Сьвятлана Завадзкая таксама з’яўляецца адным з сузаснавальнікаў грамадзянскай ініцыятывы “Мы памятаем”, каторая аб’ядноўвае родных і сяброў выкрадзеных у Беларусі грамадзкіх дзеячаў. “Мы мусім прыкласьці максімум высілкаў дзеля таго, каб дапамагчы беларускім незалежным журналістам, а таксама выданьням, у якіх яны працуюць, выжыць”, - кажа Сьвятлана. Ганаровыя сябры Фундацыі:
Сябры Фундацыі, якія з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі, ня ўказваюцца, з-за пагчымасьці іхнага прасьледаваньня беларускімі ўладамі. |
Апошнiя артыкулы: 16 верасня 2011 07 ліпеня 2011 24 сакавіка 2011 31 студзеня 2011 21 студзеня 2011 13 верасня 2010 Iнфармацыйныя партнэры |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||


