Галоўная > Артыкулы

Паміж радкоў беларускіх СМІ

Уладзімер Падгол | Добавлено: 27 лютага 2010

“Савецкая Беларусія” за 26 лютага друкуе рэпартаж з Кіева аб дзейнасьці на ёй А. Лукашэнкі. Ён на пытаньне журналіста пра падзеі ў Беларусі з палякамі адказаў: “У вырашэньні любых існуючых пытаньняў паміж Беларусьсю й Польшчай зыходзьце з таго, што ўсе 200 тысяч, а можа й болей, людзей польскага паходжаньня – гэта нашы палякі. Мае выбаршчыкі. Я за іх адказваю й буду рабіць усё, каб ім у Беларусі было добра”. А Саюз палякаў “ёсьць і будзе, покуль сам лічыць патрэбным быць”.

Газэта прыводзіць і словы Лукашэнкі пра тое, што да яго часта зьвярталіся польскія бізнэсоўцы й палітыкі, і ўсе пытаньні вырашаліся з выгодай для абодвух бакоў.

Сайт “Нашай Нівы” за 25 лютага паведамляе, што ў Кіеве міністар замежных спраў Польшчы, Радаслаў Сікорскі, сустрэўся спачатку са сваім беларускім калегам С. Мартынавым, а потым і зь кіраўніком Беларусі, А. Лукашэнкам.

Падчас сустрэчы Лукашэнка выказаў згоду сумесна разабрацца ў сытуацыі з СПБ і пагадзіўся стварыць польска-беларускую групу экспэртаў, якая зоймецца вырашэньнем праблемы. Паводле «Gazety Wyborczej», існуе два пляны разьвіцьця падзей. Першы прадугледжвае легалізацыю СПБ на чале з Борыс. У такім выпадку ў Беларусі афіцыйна зьявяцца два саюзы палякаў. Паводле другога варыянта, адбудзецца перадзел маёмасьці афіцыйнага СПБ, частку якога перададуць неафіцыйнай арганізацыі на чале з А.Борыс.

У сваю чаргу лукашэнкаўскае агенцтва БЕЛТА піша, што «Аляксандар Лукашэнка перакананы ў пасьпяховым вырашэньні сытуацыі вакол Саюзу палякаў Беларусі. Такую пазыцыю ён пацьвердзіў у Кіеве, адказваючы на пытаньні журналістаў».

І газэта “Звязда” за 26 лютага, і ўсе СМІ прэзыдэнта Беларусі паведамляюць словы Лукашэнкі “Беларусь i Польшча могуць вырашыць любыя праблемы ў адносiнах”. Аб гэтым Прэзыдэнт Беларусi Аляксандар Лукашэнка, сустракаючыся ў Кiеве зь мiнiстрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сiкорскiм, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Хачу падкрэсьлiць, што памiж Беларусьсю й Польшчай няма нiякiх праблем. Хачу, каб вы зыходзiлi з гэтага. Калi ёсць нейкiя непаразуменьнi, iнакш iх не назавеш, то мы можам iх вырашыць", - падкрэсьлiў кiраўнiк беларускай дзяржавы.Аляксандар Лукашэнка й адзначыў, што ў дзвюх краiн "цудоўная гiсторыя адносiнаў" i закладзены добры фундамэнт на будучае. "У нас шмат добрага ў адносiнах, асаблiва ў сфэры эканомiкi, культуры, па iншых напрамках супрацоўнiцтва. І, нягледзячы на тое, што Польшча зьяўляецца членам Эўрапейскага Зьвязу й мае свае абавязацельствы, мы не разбурылi нiводны напрамак супрацоўнiцтва", - сказаў беларускi лiдэр. Ён таксама дадаў, што да яго часта зьвярталiся й польскiя бiзнэсмены, i палiтыкi, i ўсе пытаньнi абавязкова вырашалiся з выгадай для абодвух бакоў. "У нас шмат агульных падыходаў, i iх трэба разьвiваць. Робячы гэта, мы вырашым тыя праблемы, якiя ў нас сёньня iснуюць. Мы гэта можам зрабiць", - перакананы прэзыдэнт. "У нашых адносiнах ёсьць такiя пытаньнi, дзе мы бачым шчырую зацiкаўленасць Польшчы ў тым, каб Беларусь была моцнай, магутнай, сучаснай, незалежнай дзяржавай. I гэта галоўнае. Iдучы ад гэтага, мы можам вырашыць любыя праблемы", - падкрэслiў Аляксандар Лукашэнка, адзначыўшы, што “гэтыя праблемы нам навязаны".

“Народная воля” за 26 лютага, апісваючы, як Януковіч у Кіеве прысягнуў на вернасьць Украіне, паведамляе цікавыя падрабязнасьці. Так, з Расеі на інаўгурацыю Януковіча прыбылі сьпікер Дзярждумы Грызлоў і кіраўнік адмінстрацыі прэзыдэнта Расеі Нарышкін. Прэзыдэнт Расеі Мядзьведзеў прамяняў сустрэчу з Януковічам на сустрэчу з прэзыдэнтам Лівана. Але пра Ўкраіну не забыў. Выдаў Указ, якім прызначыў у Севастопалі 9 траўня парад. Вельмі сымбалічная праверка - тэст вернасьці Януковіча Ўкраіне.

А зараз пра яшчэ адну вайну – нафтавую. “Савецкая Беларусія” за 26 лютага ў занатоўцы “Разьметка нафтавага поля” паведамляе, што 26 лютага адбудзецца паседжаньне Камісіі мытнага хаўруса. І што беларускі бок прапанаваў разгледзець дадатковае пытаньне пра мыты Расеі на нафту й нафтапрадукты, якія завозяцца ў Беларусь з Расеі. Газэта піша, што па мяркаваньню беларускага боку, гэтыя мыты супярэчаць дамоўна-прававой базе хаўруса.

Газэта прыводзіць словы амбасадара Расеі Сурыкава з размовы з журналістамі пра тое, што “Беларусь, відаць, мае права на пастаноўку пытаньня аб адмене мытаў на нафту й нафтапрадукты, бо мытны хаўрус не прадугледжвае існаваньня мытаў унутры саюзу”.

Газэта прыводзіць меркаваньні аналітыкаў, якія кажуць, што Расея “можа рабіць некаторыя пастаўкі ў трэція краіны бяз мытаў, а сваёй хаўрусьніце мыты ўвяла”.
“Народная воля” за 26-е распавядае пра тое, што ніхто з краўнікоў партыяў не вылучаецца кандыдатам ў дэпутаты мясцовых радаў.

У гэтым жа нумары  пэнсіянэрка Ніна Багінская распавядае, як зьдзекваліся зь яе ў пастарунку міліцыі й у міліцэйская машыне падчас затрыманьня на дзень сьвятога Валянціна. Адзін афіцэр назваў яе “ведзьмай”, а калі прымусова, сілком узялі адбіткі пальцаў, а яна папрасіла анучку, каб выцерці рукі, тады ёй кінулі выцягнуты зь яе сумкі бел-чырвона-белы сьцяг.

“Народная воля” друкуе тэкст акадэміка Радзіма Гарэцкага “Не дапусьцім, каб Беларусь засталася без беларусаў”. У ім Гарэцкі заклікае падтрымаць звароты, прынятыя на пятым зьездзе беларусаў сьвету й рады ТБМ, каб 2010 год абвясьціць “Годам роднай мовы”.

“Наша ніва” распавядае, як Рыгор Барадулін лекуецца ў прэзыдэнцкай лякарні. Газэта прыводзіць словы галоўнай лекаркі Ірыны Абельскай пра тое, што паэт трапіў да іх у вельмі цяжкім стане й яго зьмясьцілі ў рэанімацыю.

“Народная воля” за 23 лютага й “Наша Ніва” друкуюць вершы Барадуліна. А ў Народнай волі за 23 лютага надрукаваны артыкул Генадзя Бураўкіна пра творчасьць Барадуліна, і гэты артыкул стаў мастацкім творам.


У. Падгол - www.polskieradio.pl/zagranica/by



Навiны верасня 2010:< | >
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930